У Львове на вяселлі атруціліся 40 чалавек
Хутчэй за ўсё прычынай здарэння стала няякасная кураціна.
16 ліпеня ўсе пацярпелыя былі на вяселлі. Яно адзначалася ў памяшканні сталовай тэхналагічнага каледжа Нацыянальнага універсітэта Львоўская палітэхніка. Усяго ў той вечар павіншаваць маладых прыйшло больш за 90 чалавек. Амаль для паловы з іх свята працягнецца ў шпіталі. Раніцай 18 ліпеня 40 гасцей невясёлага вяселля трапілі ў бальнічныя палаты і знаходзяцца ў рознай ступені цяжкасці.