У Ляхавічах пенсіянеркі пабіліся шлангамі
62-гадовая жанчына падчас сваркі збіла сваю 60-гадовую каляжанку гумовым шлангам.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, пацярпелая звярнулася да праваахоўнікаў. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за наўмыснае нанясенне найменш цяжкага цялеснага пашкоджання. Жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фота — rtis.ru