У лякарнях застаецца менш за 100 пацярпелых ад тэракту
Сёння з клінік Мінска выпісаныя 18 пацярпелых у выніку выбуху ў метро, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве аховы здароўя.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 18.00 22 красавіка, у лякарнях на стацыянарным лекаванні знаходзяцца 96 чалавек, якія паступілі пасля выбуху ў метро: у цяжкім стане — 10, сярэдняй ступені цяжкасці — 20, лёгкай ступені цяжкасці — 66.