У лякарню хуткай дапамогі трапілі чатыры абмарожаныя мінчукі

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара па хірургіі лякарні хуткай дапамогі Ігар Шыманскі.

Шыманскі: "Пакуль з абмаражэннямі паступае мала, дзякуй богу. За гэтыя суткі чацвёра былі. Гэта першыя суткі, калі чацвёра былі. Да гэтага па адным было".

Па словах лекара, галалёдных траўмаў зараз, калі пачысцілі вуліцы, стала менш. Раней, кажа Шыманскі, было па 20 галалёдных траўмаў за суткі. Цяпер іх колькасць знізілася да 8-9 у суткі.

Фота: severinform.ru