У лютым у Беларусі падвысяць мінімальныя пенсіі

Пераразлік мінімальных пенсій, а таксама надбавак і падвышак зробяць у сувязі са змяненнем бюджэту пражытковага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва. З 1 лютага па 30 красавіка ён усталяваны на ўзроўні 706 тысяч 880 рублёў, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, што прэзідэнцкім указам №35 з 1 студзеня 2012 года даплаты да пенсій асобам старэйшым за 75 год складаюць 75% ад памеру пенсіі па ўзросце. Асобам, якія дасягнулі 80 год, даплачваюць суму, роўную 100% мінімальнай пенсіі па ўзросце.