У Мінску з'явіцца гатэль "Хілтан"

Улады Мінска падпісалі інвестыцыйную дамову з галандскай кампаніяй Blue Eagle Private Equity на будаўніцтва гасцінічнага комплекса ўзроўня 4-5 зорак у Мінску.

Кошт праекта ацэньваецца ў 60 млн долараў. Пасля ўводу ў эксплуатацыю гатэль, які размесціцца на скрыжаванні вуліц Кірава-Леніна, будзе перададзены ў кіраванне Hilton.