У Магілёве ад спёкі пацярпелі 20 чалавек

17 чалавек давялося шпіталізаваць. Медыкі паведамляюць, што ад спякотнага надвор’я найперш пацярпелі маладыя людзі, якія працавалі на адкрытым паветры, а таксама пенсіянеры, якія гублялі прытомнасць проста на вуліцы, паведамляе “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”.

Сіноптыкі прагназуюць, што спякотнае надвор’е захаваецца да канца тыдня і будзе ў межах 25-29 градусаў цяпла. Яно будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі, моцным ветрам і навальніцамі.

Фота — bymedia.net