У Магілёве адкрыюць філіял опернага тэатра
13 кастрычніка генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка падпісаў адпаведны дакумент.
Афіцыйнае адкрыццё першага ў краіне рэгіянальнага філіяла Беларускай оперы запланавалі на снежань 2011 года. Спектаклі і канцэрты будуць штомесяц праходзіць на сцэнічнай пляцоўцы Палаца культуры вобласці, разлічанай болей як на 1000 гледачоў.
Такім чынам, далучыцца да опернага мастацтва змогуць не толькі жыхары і госці беларускай сталіцы, але і аматары класічнай музыкі ў рэгіёнах. Раней кіраўніцтва тэатра заяўляла пра тое, што паступова адкрые свае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.