У Магілёве будуць вуліцы Грунвальдская, Сапегі, братоў Гарэцкіх

Агулам новыя імёны атрымаюць 14 вуліц і завулкаў, адзначае сайт mycity.by. Усе яны размешчаны ў раёне новабудоўляў. 

Паседжанне Магілёўскага гарвыканкама па новых назвах запланаванае на 6 ліпеня. Пры станоўчым рашэнні мясцовай улады ў горадзе могуць з’явіцца вуліцы Спірыдона Собаля, Аркадзя Смоліча, Мікалая Гартынскага, Аляксандра Дэмбавецкага, Еўфрасінні Полацкай і Цішкі Гартнага.