У Магілёве дацэнт пагарэў на хабары

Следства выявіла, што дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання браў грошы за паспяховую здачу іспытаў і абароне курсавых праектаў. Даказана 45 эпізодаў злачыннай дзейнасці. Сярод іх 27 выпадкаў атрымання хабару і 18 фактаў службовага падлогу, паведамляе сайт mycity.by.

Суд над 60-гадовым дацэнтам адбудзецца ў бліжэйшы час.