У Магілёве не хапае донараў

На абласной станцыі пералівання крыві кажуць, што раней здаць плазму са станоўчым рэзусам можна было за 120 тысяч рублёў. Цяпер гэтая сума складае 112 тысяч рублёў.

Сітуацыю не выпраўляе нават тое, што цяпер для донараў існуюць адмысловыя прывілеі. У дзень здачы крыві донара вызваляюць ад працы. Яму таксама даецца дадатковы выходны дзень з захаваннем сярэдняга заробку і талон на абед на суму 14 тысяч рублёў.

Дарэчы, сёлета ў першым паўгоддзі кроў здалі больш як 5200 чалавек. Гэта на 300 чалавек больш за першае паўгоддзе мінулага года, перадае “Радыё Магілёў”.