У Магілёве паболела ахвотных стаць донарамі

Лекары кажуць, што цяпер яны нават могуць выбіраць сярод кандыдатаў. На станцыі пералівання крыві перавагу аддаюць маладым, здаровым і дысцыплінаваным, паведамляе газета “Магілёўскія ведамасці”.

Тым часам найбольш запатрабаваную першую групу крыві на станцыі пералівання крыві прымаюць без абмежаванняў.

Нагадаем, што з 18 лістапада за разавую здачу крыві донары атрымліваюць крыху больш за 200 тысяч рублёў і талон на харчаванне на суму.