У Магілёве сапёраў выклікалі ў царкву

Яго ў мінулы чацвер зрабіў адзін з гараджан, піша газета “Вечерний Могилёв”. Пасля ранішняй службы невядомы мужчына паставіў перад панамаром царквы Аляксандрам вялікую спартыўную сумку. Ён сказаўшы, што гэта падарунак, і ўцёк.


Панамара гэта насцярожыла, і ён звярнуўся ў міліцыю. Міліцыянты ачапілі тэрыторыю і выклікалі сапёраў. Незвычайны падарунак даследавалі спярша сабака, а потым сапёр. 


У сумцы апынуліся пяць новых абразоў і каля 30 кніг праваслаўнай тэматыкі.