У Магілёве вернікі рыхтуюцца да абароны сваёй маёмасці

Паводле ўладаў, агароджа замінае пабудове шматпавярховага дому, і адміністрацыя Кастрычніцкага раёну пастанавіла яе знесці.

Гэта будзе ўжо другая спроба гвалтоўнага разбурэння агароджы. Першая адбылася паўгоду таму. Тады вернікі здолелі абараніць плот. У лісце з раённай адміністрацыі гаспадарам прапанавана самім разбурыць агароджу, у адваротным выпадку гэта зробяць камунальнікі.


"У мяне тэхнічны пашпарт на руках. У мяне ўсё законнае. Яны ж хочуць пабудаваць дом за метар ад майго ганку" - паведаміў гаспадар дому Віталь Радчанка.


Бараніць агароджу і ўпарадкаваную тэрыторыю збіраюцца не толькі гаспадары дому, але вернікі і суседзі.

"Наагул збіраюцца ўсе жыхары гэтага раёну прыйсці, але шмат не атрымаецца, бо ў працоўны час ўсё ж адбудзецца. Але хто зможа, той пастараецца прыйсці. Ніякага суду ж не было. Гэт самавольнае жаданне чыноўнікаў – надумаліся і пастанавілі", – зазначае гаспадыня дому Таццяна Радчанка, паведамляе радыё "Свабода".