У Магілёве “замарожваюцца” будаўніцтвы
Людзей прымушаюць альбо звальняцца, альбо пісаць заявы на адпачынак за свой кошт.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, такая сітуацыя склалася ў будаўнічых трэстах №12 і 17, а таксама на прадпрыемстве "Прамжылбуд".
У прыватнай будаўнічай арганізацыі "Пакроў" са 100 чалавек засталося каля 10 рабочых. Столькі ж чалавек займаюцца адміністрацыйнай працай. Раней фірма працавала на будаўніцтве Бабруйскага анкалагічнага цэнтра. Калі скончыліся грошы на яго будаўніцтва, усе рабочыя вярнуліся ў Магілёў, дзе іх звольнілі.
Рабочы-будаўнік Аляксей Паўлоўскі кажа, што не ўсім удаецца звольніцца з дзяржаўнай працы без праблем, бо рабочыя працуюць па кантрактах. Некаторыя хочуць ехаць на заробкі ў Расію, аднак не могуць звольніцца і вымушаныя працаваць за капейкі.