У магілёўскім аўтапарку згарэла 9 аўтобусаў (фота)

Праз некалькі хвілінаў да аўтобуснага парка № 1 “Магілёўаблаўтатранс” прыбылі першыя падраздзяленні МНС. Агонь на той момант ахапіў ужо 8 аўтобусаў МАЗ-103, якія стаялі на адкрытай пляцоўцы.

Праз 20 хвілінаў пажар лакалізавалі, яшчэ праз 4 хвіліны цалкам патушылі. У выніку згарэла 9 аўтобусаў. Зрэшты, усё магло скончыцца горш, бо на тэрыторыі парка знаходзіцца 52 адзінкі тэхнікі. Людзі ў выніку пажару не пацярпелі, прычыны ўзгарання высвятляюцца, інфармуе interfax.by