У Магілёве аштрафавалі кіроўцу "хуткай дапамогі" (відэа)

Запіс з відэарэгістратара відавочца перадаў на сайт інтэрнэт-праекта “Перахоп”. Дзякуючы відэазапісу ўдалося вызначыць нумар машыны парушальніка.

Кіроўцу хуткай аштрафавалі на 100 тысяч рублёў, паведамляе сайт perehvat.gov.by.