У Магілёве бацькі нявесты патрапілі ў выцвярэзнік
Едучы дамоў нападпітку з вяселля дачкі, яны заснулі на прыпынку грамадскага транспарту.
Заўважылі іх супрацоўнікі медвыцвярэзніка, якія праязджалі побач, і забралі да сябе "пагрэцца".
Раніцай маладажоны не здолелі датэлефанавацца да сваіх бацькоў. Яны пачалі іх шукаць, тэлефануючы ў міліцыю і бальніцы. У выніку яны знайшлі сваіх родных у выцвярэзніку.
“Выкуп” 58-гадовага бацькі і 55-гадовай маці каштаваў 500 тысяч рублёў, паведамляе сайт 222.by.
Фота — bymedia.net