У Магілёве фронтавец патрабуе праз суд адрамантаваць дарогу
Іншых сродкаў паўплываць на камунальнае прадпрыемства ў Антона Цыдзіка не засталося.
Магілёўскі актывіст БНФ Антон Цыдзік патрабуе ад камунальнага ўнітарнага прадпрыемства адрамантаваць дарогу. З гэтай нагоды ён звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.
“Дарога праходзіць каля майго інтэрната, што знаходзіцца на вуліцы Астроўскага, 58. Гэтую дарогу камунальнае ўнітарнае прадпрыемства ЖРЭЎ Кастрычніцкага раёна ў сваёй уласнасці не прызнае, таму і не хоча яе рамантаваць”, — гаворыць Антон Цыдзік.
Праз суд актывіст хоча дабіцца, каб той абавязаў ЖРЭЎ адрамантаваць гэтую дарогу, добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, усталяваць бардзюры і азеляніць прылеглую тэрыторыю.
“У нас чыноўнікі ні з кім не лічацца, а толькі шукаюць магчымасці адпісацца і выкруціцца перад вышэйстаячым начальствам, таму такое неахайнае стаўленне да ўсяго”, — кажа Антон Цыдзік.