У Магілёве на возеры замярзае статак лебедзяў
Птушкі адмовіліся ляцець у вырай і засталіся на зіму на Святым возеры.
Сярод прычын такіх птушыных паводзінаў арнітолагі адзначаюць адносна цёплыя зімы, якія стаяць апошнім часам у Беларусі, а таксама дабрыню мясцовых жыхароў. Праз перыядычнае падкармліванне птушак у іх прытупіўся пералётны інстынкт, адзначае gorad.by.
Арнітолагі прапануюць мясцовым жыхарам звяртацца па дапамогу да выратавальнікаў і ў магілёўскі заасад. магілёўцам раяць ні ў якім разе не выходзіць самастойна на лёд, несучы птушкам ежу.
Тым часам сіноптыкі прагназуюць у начны час да 22 градусаў марозу.