У Магілёве скончыліся запалкі

На гэты ж раз прычына была не ў жыхарах горада, якія рабілі доўгатэрміновыя запасы. Як паведамляе сайт 222.by, завод "Пінскдрэў" перайшоў на перадаплату. А закупіць запалкі па перадаплаце здолелі не ўсе магілёўскія крамы.

Чыноўнікі гарвыканкама пераконваюць, што праблема будзе вырашаная неўзабаве. На яе, дарэчы, звярнуў увагу кіраўнік горада Станіслаў Барадаўка на адной з апошніх гарвыканкамаўскіх планёрак.

Фота — drev.biz