У Магілёве знялі абмежаванне на продаж “чарніла”
Цяпер пладова-ягаднае віно ў культурнай сталіцы Беларусі будзе прадавацца згодна з рэжымам працы крамаў.
Такое рашэнне прыняў Магілёўскі гарвыканкам. Прычыны адмовы ад "абмежавальнага" эксперыменту не раскрываюцца, адзначае сайт 222.by.
Нагадаем, што продаж “чарніла” ў Магілёве быў абмежаваны раніцай да 10 гадзінаў, вечарам пасля 18 гадзінаў і ў абедзенны перапынак з 12 да 14 гадзінаў. Гэта скараціла продаж таннага віна на 35%.
Медыкі і праваахоўнікі заяўляюць, што мараторый на "чарніла" скараціў колькасць злачынстваў і траўматызму людзей.
Фота — regionby.org