У Магнітагорску разграмілі мінскае "Дынама"

Правал адбыўся ў канцы 2-га і ў пачатку 3-га перыядаў, калі дынамаўцы прапусцілі аж 4 шайбы.

Шайбы ў мінчукоў закідвалі Аляксандр Кулакоў (33-я хвіліна) і Эвандэр Кейн (49-я). 

Наступны матч "Дынама" праводзіць 31 кастрычніка ў Чалябінску з "Трактарам".

Фота — korsart.livejournal.com