У Маладзечне сёння пачынаюцца “Дажынкі”

У гэтым аграрным свяце прымуць удзел болей за 40 прадпрыемстваў канцэрну “Беллегпрам”. Адметна, што на кірмашы знізяць гандлёвыя надбаўкі, а частка тавараў увогуле будзе прадавацца без надбавак. Агульная даўжыня гандлёвага шэрагу складзе ажно 270 метраў. Будуць прадаваць жаночыя паліто, мужчынскія гарнітуры, рознага кшталту вопратку для дзяцей і розныя іншыя тавары.

Летась на “Дажынках” прадпрыемствы “Беллегпраму” нагандлявалі болей за 800 мільёнаў рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Учора ў Маладзечне ў новым амфітэатры адбылася галоўная рэпетыцыя канцэрту. На яе сабралося вельмі шмат гледачоў.