У Малдове нарэшце абраны прэзідэнт, без яго краіна жыла амаль тры гады

Ён атрымаў на адзін голас больш, чым было патрэбна. Кандыдатуру Мікалая Цімофці прапанаваў правячы альянс "За еўрапейскую інтэграцыю"

Нагадаем, Малдова ўжо болей за два гады жыла без прэзідэнта і гэта сусветны рэкорд. З-за таго, што выбары ўвесь час правальваліся ўжо былі распушчаныя два парламенты.

Папярэдняя спроба абраць прэзідэнта адбылася 16 снежня летась. Аднак лідар Дэмакратычнай партыі Марыян Лупу не набраў неабходнай колькасці галасоў, яму не хапіла падтрымкі трох парламентароў.

Фота — inprofunzime.md