У маразы "Газпрам" скарачае пастаўкі газу ў Еўропу

З-за моцных маразоў попыт на газ рэзка вырас. Як інфармуе ВВС, заяўка Італіі на пастаўку газу будзе не выкананая прыкладна на 8%. На 10% зніжаныя і пастаўкі газу па газаправодзе "Ямал-Еўропа".

Тым часам у некаторых рэгіёнах Еўропы тэмпература паветра апусцілася да -30 паводле Цэльсія. Гэта прывяло да смерці людзей ва Украіне, Польшчы, Румыніі, Сербіі ды іншых краінах. Снег выпаў у Італіі і Грэцыі.

Аднак Еўракамісія заяўляе, што ў еўрапейскіх кампаній дастаткова запасаў у падземных сховішчах, каб папоўніць недахоп расійскага прыроднага газу.

На большай частцы тэрыторыі Расіі таксама ўсталявалася анамальна халоднае надвор'е. Па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшыя 10 дзён сярэдняя тэмпература паветра ў маскоўскім рэгіёне не перавысіць -20 градусаў паводле Цэльсія.