У Маскоўскім метро каўказец падстрэліў трох беларусаў

Страляніна ўсчалася праз сварку. Пра гэта РБК паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па яго словах, інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам на станцыі метро "Охотный ряд". Ураджэнец Паўночнага Каўказа пасварыўся з беларусамі і адкрыў па іх агонь з траўматычнага пісталета. У выніку нашы суайчыннікі трапілі ў шпіталь. Каўказца затрымала паліцыя.