У Маскве падпалілі паліцэйскі пастарунак
Невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумессю ў акно апорнага пункта.
У момант інцыдэнту паліцыянтаў у памяшканні не было. Жыхары дома выклікалі пажарных, якія хутка патушылі агонь. Зараз паліцыя шукае зламыснікаў, паведамляе сайт naviny.by.
Варта адзначыць, што позна ўвечары 8 студзеня на паўночным усходзе Масквы быў падпалены акруговы камітэт партыі
"Адзіная Расія".