У Маскве апазіцыя далучылася да камуністычнай акцыі (фота)
9 траўня праціўнікі ўладаў прынялі ўдзел у санкцыянаваным шэсці з нагоды Дня перамогі.
Каля 3,5 тысяч прадстаўнікоў КПРФ прайшліся ад помніка Пушкіну да Лубянскай плошчы. Разам з камуністамі там былі апазіцыянеры, у тым ліку сябры “левага фронту” і прыхільнікі руху “За справядлівыя выбары”, паведамляюць інфармагенцтвы.
Па словах відавочцаў усяго там было не меней за 5 тысяч удзельнікаў. Многія лідары, у тым ліку Сяргей Удальцоў і Аляксей Навальны, прыняць удзел у шэсці не здолелі, бо іх затрымалі ў часе стыхійных акцыяў пратэсту 6,7 і 8 траўня. Пасля сілавога разгону ўзгодненага з уладамі мітынгу на Балотнай плошчы апазіцыя абвясціла пра пачатак “бестэрміновых гулянняў” у цэнтры Масквы, якія суправаджаліся масавымі затрыманнямі.
Усяго за апошнія дні паліцыя Масквы затрымала каля тысячы чалавек, аднак большасць неўзабаве адпускалі.
Сярод затрыманых была і вядомая тэлевядоўца Ксенія Сабчак.

На фота: Ксенія Сабчак і дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў

На фота: Ксенія Сабчак

На фота: Аляксей Навальны
Фота: AP Images/Сергей Пономарев