У Маскве за долар просяць 5400 беларускіх рублёў
Аперацыі з беларускімі рублямі ў Маскве сталі выключэннем з правілаў і ажыццяўляюцца па курсе, вельмі далёкім ад вызначанага Нацбанкам РБ.
Паводле афіцыйнай інфармацыі НБ РБ на 4 красавіка, курс расійскага рубля да беларускага складаў 107,34. Між тым, у Маскве ў абменніках за расійскі рубель просяць 192 беларускія рублі (паводле інфармацыі "Фінмаркет"). Калі перавесці гэта на звыклы курс беларускай валюты ў адносінах да долара, то атрымаецца, што ў Маскве ён складае больш за 5400 беларускіх рублёў за долар.
Паводле інфармацыі таго ж рэсурсу, толькі два абменныя пункты на ўсю Маскву ажыццяўлялі наяўныя аперацыі з беларускім рублём, паведамляе "Ежедневник".