У Мастоўскім раёне злодзеі скралі два бігборды

Пра знікненне двух шчытоў у міліцыю паведамілі грамадзяне, піша "Гродзенская праўда". Як выявілася, мэтай зламыснікаў былі палімерныя палотны, з якіх робяцца бігборды. Металічныя каркасы засталіся некранутымі.

Кошт скрадзенага ацэньваецца ў 3 мільёны 740 тысяч рублёў. Пошук скрадзеных бігбордаў ідзе ў рамках крымінальнай справы.

Фота — grodnonews.by