У Мазыры адбылася крывавая расправа

Два трупы былі знойдзены каля ігральнай установы ў Мазыры ў ноч з 19 на 20 лістапада, паведамляе БелТА. Трупы належалі мужчынам 1984 і 1963 года нараджэння. Таксама адтуль быў дастаўлены ў лякарню хлопец 1987 года нараджэння з раненнем грудной клеткі. Ён памёр рана раніцай 20 лістапада.

Прычынай смерці маладых людзей сталі агнястрэльныя раненні. Мужчына 1963 года нараджэння сканаў ад наезду аўтамабіля. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што менавіта гэты чалавек у сварцы стрэліў у абодвух хлопцаў з паляўнічай стрэльбы, а затым хтосьці пераехаў яго машынай. Зараз высвятляюцца больш падрабязныя абставіны інцыдэнту.