У Мазыры дождж знішчыў дарогу (фота)

Дарога была знішчаная ў выніку моцнага дажджу. У Мазыры за суткі выпала 19 мм ападкаў пры месячнай норме 90 мм., паведамляе БелТА. Магутны струмень вады размыў асфальтавае палатно. Для аўтамабіляў дарога зачынена. Там вядуцца аднаўленчыя працы.