У Мазыры гарэў рынак, пашкоджаныя гандлёвыя павільёны
Здарэнне адбылося вечарам у аўторак. Агулам пажар ахапіў 320 квадратных метраў.
Агонь знішчыў маёмасць у 13 гандлёвых павільёнах. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пажар быў ліквідаваны праз гадзіну. Як інфармуе БЕЛТА, прычынай узгарання магло быць кароткае замыканне электраправодкі.