У Мазыры сёння будуць судзіць за допіс “ВКонтакте”
Рабочы мясцовага завода меліярацыйных машын Міхаіл Караткевіч асмеліўся размясціць на сваёй старонцы інфармацыю пра “маўклівыя серады”.
Разгляд адміністратыўнай справы ў Мазырскім раённым судзе пачнецца а 12-ай гадзіне, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Прычынай суда стаў пратакол, складзены на юнака ў РАУСе па артыкуле “Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання”.