У Мазыры зноў апаганілі праваслаўныя храмы
Ахвярамі вандалаў сталі Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор і храм Сергія Раданежскага.
Як паведамляе БелаПАН, у цэрквах выбітыя шыбы, на сценах надрапаныя надпісы і малюнкі антыхрысціянскага зместу.
Дарэчы, храм Сергія Раданежскага ўжо быў апаганены сёлета ў сакавіку. Тады міліцыя распачала крымінальную справу за апаганенне будынкаў і псаванне маёмасці.
Фота — turov.by