У Мінгарвыканкаме распрацавалі графік пастаўкі мяса
Аб гэтым БелаПАН паведаміў кіраўнік упраўлення гандлю і паслуг Андрэй Новікаў.
Па словах чыноўніка, графік пастаўкі мяса ў Мінск выконваецца на сто працэнтаў, хоць і распрацаваны з улікам ажыятажу. Ажыятажам Андрэй Новікаў назваў павелічэнне попыту на мяса ў чатыры разы. Аднак у Мінгарвыканкаме запэўніваюць, што мяса мінчанам хопіць.