У Мінск прыбыў старшыня Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільёры

Як паведамляе БелаПАН, гэта папярэдні візіт, які працягнецца да 12 верасня. Пазней місія кароткатэрміновых назіральнікаў на чале з Мекачы прыбудзе ў Беларусь напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 23 верасня.

Мільёры і Мекачы сустрэнуцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чыноўнікамі Міністэрства замежных справаў. Таксама яны правядуць перамовы з кіраўніцаў Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай і калегамі з доўгатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ, якія ўжо працуюць у Беларусі.

Апроч таго, прадстаўнікі ПА АБСЕ сустрэнуцца з актывістамі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікамі незалежных СМІ, палітычных партый і кандыдатамі ў дэпутаты.