У Мінск прыязджае аглядная місія МВФ
Яна будзе працаваць з 22 лютага па 6 сакавіка. Узначаліць місію Крыс Джарвіс.
Як паведамляе interfax.by, адбудзецца традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах-чальцах МВФ. Акрамя таго, місія правядзе другі постпраграмны маніторынг.
Раней паведамлялася, што місія правядзе рэвізію макрапрагнозу для Беларусі на 2012 год і на сярэднетэрміновую перспектыву.
Нагадаем, што са студзеня 2009-га па красавік 2010 года беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by. У яе рамках быў выдадзены крэдыт на 3,6 млрд долараў. 31 траўня 2011 года ўрад і Нацбанк Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай выдаць новае фінансаванне на суму да 7 млрд долараў.