У Мінск сёння прыбудзе Дзед Мароз

Як і ў папярэднія гады, Дзед Мароз чакае ў госці дзяцей ад 3 да 11 гадоў. Але не выключаныя сюрпрызы і для дзяцей старэйшага ўзросту. Як і раней, са сталічным Дзедам Марозам можна будзе сустрэцца і ў групах, і індывідуальна, паведамляе БелТА.