У мінскім тралейбусе-“тройцы” выбухнула кола (відэа)
У выніку здарэння пацярпела адна з пасажырак.
Відэа аварыі апублікаваў на YouTube відавочца. Кароткі сюжэт суправаджае такі каментар:
“6 красавіка а 17.20 на Партызанскім праспекце каля скрыжавання з вуліцай Варвашэні ў тралейбусе 3-га маршруту “стрэліла пярэдняе кола. Кіроўца здолела ўтрымаць тралейбус, бо ён рухаўся з невялікай хуткасцю. Праз выбух былі пашкоджаныя ўнутраная і знешняя ашалёўка тралейбуса, сарваныя седалы з двух крэслаў. На падлозе апынулася аглушаная дзяўчына”.
Пасажыры разам з кіроўцам надалі першую медыцынскую дапамогу пацярпелай і выклікалі хуткую.