У Мінску 2 тысячы чалавек адмовіліся ад пенсій

Нагадаем, што летась з кастрычніка значна павялічыўся адсотак грашовых налічэнняў для пенсіянераў, якія працуюць. Дарэчы, шмат у чым дзякуючы такому павышэнню ў сталіцы цяпер ёсць пенсіянеры, якія атрымліваюць пенсіі 6-7 мільёнаў рублёў, адзначае Першы тэлеканал.

Каб адмовіцца ад пенсіі на пэўны тэрмін, дастаткова напісаць адпаведную заяву ў органы сацабароны альбо працаваць далей, а пры выхадзе на адпачынак напісаць заяву аб налічэнні пенсіі з працэнтамі.

Нагадаем, на 1 год адмовы ад атрымання пенсіі яна будзе павялічаная на 7% ад заробку, які быў скарэктаваны, на 2 гады адмовы — на 16%, на 3 — на 27%, на 4 — на 40%, на 5 — на 55%.

Фота — bymedia.net