У Мінску — 6000 стратных прадпрыемстваў

Па словах чыноўніка Міністэрства па падатках і зборах Уладзіміра Лайкова, выдаткі горада на іх утрыманне складаюць амаль 800 мільярдаў рублёў.

Аднак, кажа ён, колькасць стратных прадпрыемстваў змяншаецца.

Лайкоў: "Хацелася б адзначыць скарачэнне стратных прадпрыемстваў. На 1 студзеня 2011 года доля стратных прадпрыемстваў складае 12,6% супраць 16% на 1 студзеня 2010 года. А колькасць стратных арганізацый скарацілася амаль на тысячу".

Найбольшыя сумы чыстай страты ў прадпрыемстваў электраэнэргетыкі,  харчовай прамысловасці, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі.