У Мінску адбыўся выбух на заводзе (фота)

Як паведамляе "Наша ніва", адбыўся выбух газапаветранай сумесі ў памяшканні для захоўвання вузлоў і дэталяў ўчастку ліцця кавальскага корпуса. Аднак узгарання не было.

У выніку выбуху часткова разбураныя цагляныя перагародкі і перакрыцці памяшкання, былі выбітыя шыбы. На працу прадпрыемства здарэнне не паўплывала.

Фота — МНС