У Мінску адкрыліся “Тыдні Нямеччыны”

Увогуле ж “Тыдні Нямеччыны” уключаюць у сябе шэраг імпрэзаў у галіне культуры, мастацтваў, медыяў ды эканомікі, паведамляе Радыё Свабода. Іх ладзіць нямецкая амбасада. У праграме тыдняў — “Свята нямецкай мовы”, дзень нямецкай эканомікі “Транспарт і лагістыка”, “Дзень маладога вучонага”, “Еўрапейскі дзень моваў”.

Адметна, што на гэтых імпрэзах будзе гучаць беларуская мова. Напрыклад, на вечарыне “Усё будзе, як ніхто не хоча” аўтар са Швейцарыі Ёнс Нільзэн і акцёр Віталь Краўчанка правядуць чытанні твораў на нямецкай і беларускай мовах.