У Мінску будуць судзіць праваабаронцу Алега Воўчака
Ён быў затрыманы ў пятніцу міліцыянтам каля свайго дома. Воўчака вінавацяць у "дробным хуліганстве".
Усе выходныя праваабаронца правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна. Судзіць яго будуць у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы.
Нагадаем, што Алег Воўчак — былы следчы пракуратуры. Ён неаднаразова выступаў у СМІ з каментарамі па "гучных справах", у тым ліку па справе аб выбуху ў мінскім метро.
Фота — bymedia.net