У Мінску даішнікі стралялі па машыне парушальніка

Інспектары ДАІ звярнулі ўвагу на "Мэрсэдэс". Кіроўца вёў машыну на вялікай хуткасці і відавочна няўпэўнена.


Даішнікі пачалі пераслед. Дагнаўшы іншамарку, міліцыянеры запатрабавалі, каб кіроўца спыніўся. Аднак парушальнік толькі націснуў на газ. Пасля неаднаразовых заклікаў спыніцца, паведамляе БЕЛТА, даішнікі вырашылі выкарыстаць зброю. Спярша яны стрэлілі ў паветра, а потым стралялі па заднім левым коле. 


Затрыманым быў 39-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы. У яго крыві было выяўлена 1,8 праміле алкаголю. Акрамя таго, у парушальніка не было дакументаў на кіраванне аўтамабілем. Мужчына заявіў, што спярша проста не чуў патрабаванняў даішнікаў, бо ў яго машыне гучна грала музыка. А потым у яго нібы забалела нага, таму было цяжка націскаць на педаль тормазу.