У Мінску гарэла "сакрэтная будоўля" (фота)

Пра пажар выратавальнікам паведамілі будаўнікі. Па іх словах, якія пераказвае realt.onliner.by, з вентыляцыі пайшоў чорны дым, не стала чым дыхаць, і работнікі выйшлі на вуліцу. Пажарнікі хутка пагасілі загаранне.

Дарэчы, будынак на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай пачалі ставіць улетку 2011 года. Сёння будоўля практычна засакрэчаная. Журналістаў сюды не пускаюць, тэрыторыя абгароджаная высокім плотам, а ўваход магчымы толькі па пропусках. Паводле чутак, тут будуецца новая рэзідэнцыя кіраўніка краіны.

Фота — realt.onliner.by