У Мінску гастарбайтары абрабавалі прастытутак

Як пішуць "Беларускія навіны", усё адбылося 21 жніўня ў Фрунзенскім раёне сталіцы. 22-гадовы юнак і яго 27-гадовы сябар прыехалі на сустрэчу да прастытутак на кватэру. Гастарбайтары загадзя дамовіліся, што абрабуюць дзяўчат, але спачатку вырашылі іх збіць.

Калі пары разыйшліся па пакоях, усё пачалося па прыдуманым сцэнары. Але на кухні апынулася яшчэ адна прастытутка, якая, пачуўшы крыкі сваіх сябровак, выклікала міліцыю. Хлопцы забралі ў сваіх ахвяраў 5 тысяч расійскіх рублёў і збеглі з кватэры, але ўнізе іх ужо чакалі міліцыянты.

Пракуратура пачала на гамельчукоў крымінальную справу па абвінавачанні ў абрабаванні.

Фота — prikolist.biz