У Мінску кепска прыбіраюць пад'езды

Таксама не выконваюцца санітарныя нормы і ў будаўнічай сферы. Пра гэта паведаміла першая намесніца галоўнага лекара гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Жукава.


Жукава: "Асноўныя аб'екты, якія робяць свой унёсак у нездавальняючы санітарны стан, — гэта аб'екты будаўнічага сектара, камунальна-жыллёвай гаспадаркі і аб'екты “Рамаўтадора”. Мы ўзялі на кантроль уборку пад'ездаў. Гэта асноўнае парушэнне, якое сёння фіксуецца і за якое прыцягваюцца да адказнасці. Яшчэ адна праблема — аператыўнае выкананне рамонтных работ пры аварыях каналізацыйных сістэм".